Выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» ў Осла, Нарвегія

 З 29 кастрычніка па 5 лістапада 2009 года ў мэрыі сталіцы Нарвегіі Осла праходзіла перасоўная выстава «Мастацтва супраць дыктатуры». У экспазіцыю ўвайшлі 32 працы 11 беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі ці ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Баталёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.

Урачыстае адкрыццё выставы 29 кастрычніка 2009 года наведала каля 200 чалавек, у тым ліку нарвежскія палітыкі, прадстаўнікі Ліберальнай і Сацыялістычнай левых партый Нарвегіі, беларускія мастакі і дысідэнты Алесь Шатэрнік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў , нарвежскія тэле- і радыёрэпарцёры, беларускія музыкі (этна-джазавы гурт з Мінска, Беларусь “Akana NHS”)

Каардынатар выставы і лідэр Кангрэсу новага пакаленьня беларускай дыяспары ў Эўропе і ЗША Павал Марозаў: “Выстава “Мастацтва супраць дыктатуры” стартавала летам 2008 году і прадстаўляе альтэрнатыўную Беларусь, краіну вальнадумных, творчых людзей. У ім закранаюцца праблемы свабоды творчасці і самавыяўлення, правоў чалавека ў Беларусі. Нельга змяніць Беларусь і наблізіць яе да Еўропы праз палітыку, але можна праз культуру. У нас ёсць магутны культурны рух мастакоў, музыкаў, якія бачаць нашу краіну свабоднай і еўрапейскай».

Выстава вандравала ад узбярэжжа да ўзбярэжжа; яна была выстаўлена ў парламенце Эстоніі, музеях і фондах Нью-Ёрка і Вашынгтона. Ратуша Осла з'яўляецца сімвалічным і значным месцам у Нарвегіі; тут праходзіць цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. 10 снежня прэзідэнт ЗША Барак Абама атрымае Нобелеўскую прэмію міру. А 23 лістапада ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне адбудзецца адкрыццё выставы беларускіх мастакоў-нонканфармістаў.

Выставу ў Осла арганізаваў Кангрэс новага пакалення беларускай дыяспары ў Еўропе і ЗША пры падтрымцы Ліберальнай моладзі Нарвегіі (NUV), Беларускага  музея ў Нью-Ёрку, эстонскай арганізацыі “Новы шлях для Беларусі”, Беларускага моладзевага руху ў Амерыцы і Трэцяга шляху Беларусі.