Помнік Баляславу Ялавецкаму

5 жніўня 2007 г. у Лынтупах (Пастаўскі раён) быў адкрыты помнік Баляславу Ялавецкаму. Ён быў выдатным інжынерам-вынаходнікам, чыгуначнікам, працадаўцам, дзяржаўным дзеячам тагачаснай Расійскай імперыі. Яго імя залатымі літарамі запісана ў Пецярбургскую інжынерную акадэмію.

Баляслаў Ялавецкі родам са Свянцянскай зямлі, яго маёнтак знаходзіўся ў 30 вёрстах (каля 30 км/19 вёрст) ад Лынтупаў. У канцы ХІХ стагоддзя, а менавіта ў 1897 годзе ў Лынтупах пачала працаваць чыгунка. Станцыя Лынтупы была важным чыгуначным звяном, якое пачынала ахопліваць заходнія землі Расійскай імперыі і звязваць іх з Еўропай. Пры актыўным удзеле Ялавецкага быў пракладзены шлях з Данбаса нават у Ліфляндыю (Лівонію), каб пашырыць гандлёвыя шляхі тагачаснай імперыі.

Баляслаў Ялавецкі рупіўся аб развіцці роднага краю, а гэта Свянцяны і Паставы і славутае возера Нарач. Вузкакалейка пралягала да Нарчы праз Блакітныя азёры нават да 1960-х... Неяк за савецкім часам гэтую чыгунку разабралі, разбурылі, як і шмат іншых малых гідраэлектрастанцый, вадзяных млыноў, рэшткі іх можна пабачыць. цяпер у тых краях...

Але нешта зьмянілася, мясцовы краязнаўца Алесь Гарбуль, Уладзімер Іванковіч, Міхаіл Гіль і іншыя энтузіясты Лынтупаў аднавілі незаслужана забытае імя Баляслава Ялавецкага. А менскі скульптар Алесь Шатэрнік на грамадзкіх пачатках зрабіў бюст, які быў урачыста адкрыты на станцыі Лынтупы. Трэба дадаць, што пастаўскае кіраўніцтва паставілася да ідэі ўсталявання гэтага помніка добра, далучылася да фестывалю і аказала пэўную дапамогу.