Алесь Шатэрнік адкрыў у парламенце Эстоніі выставу «Мастацтва супраць дыктатуры».

 11 чэрвеня ў парламенце Эстоніі пачала працу выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры». Аўтарамі выставы зьяўляюцца ня толькі такія вядомыя беларускія мастакі, як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якія перасьледуюцца беларускімі ўладамі за свае погляды. Іх працы выстаўляюцца ў Траццякоўскай галерэі і Белым доме. Ёсць і маладыя мастакі, якія думаюць не так, як таго хоча цяперашні беларускі рэжым, якія хочуць мець у сваёй краіне не толькі свабоду працы, але і свабоду жыцця.

У экспазіцыі прадстаўлены творы беларускіх мастакоў Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Усе яны — сябры арт-групы «Пагоня», вядомай сваёй прыхільнасцю да ідэй дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння Беларусі. Таму гэта ненавідзяць беларускія ўлады.

Выстава разлічана на прэзентацыю Альтэрнатыўнай Беларусі, краіны з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі і еўрапейскай культурай, з яе творчай элітай, якая не гатовая пагадзіцца з сучасным парадкам рэчаў у краіне. Каб Беларусь заўсёды была часткай еўрапейскай культурнай прасторы.
Выставу адкрыла віцэ-спікер парламента Эстоніі Крысціна Оюланд. Яна выказала ўдзячнасць і падтрымку дзеячам культуры Беларусі за тое, што яны робяць для захавання народнай культуры Беларусі. У адкрыцці выставы ўдзельнічалі такія вядомыя людзі, як дзеяч мастацтва Алесь Шатэрнік і палітык Зянон Пазняк. Былі таксама эстонскія парламентарыі, грамадскія дзеячы і журналісты.

Выстава арганізавана эстонскім грамадскім аб'яднаннем «Valgevene uus tee» у супрацоўніцтве з аб'яднаннем «Трэці шлях» і Беларускім музеем у Нью-Ёрку пры падтрымцы парламента Эстоніі і фонду «Адкрытая Эстонія».< /p>