|
 | У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры". Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн.
На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел Марозаў – адзін з арганізатараў выставы, чалец Рады БНР і лідэр супольнасці "Трэці Шлях", Арэст Дзейчакоўскі – прадстаўнік Хельсінскага камітэта Кангрэса ЗША, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Алена Тылькіна і Рыгор Батальёнак, прадстаўнікі Беларускага Музея ў Нью-Ёрку, Беларускага моладзевага руху Амерыкі. | |
|
| 29 кастрычніка ў гарадзкой ратушы Осла адчынілася выстава беларускіх мастакоў нон-канфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры». На выставе прадстаўлена 32 працы адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна. На адкрыцьці выставы ў будынку мэрыі горада Осла 29 кастрычніка 2009 прысутнічала каля 200 гасьцей, выступілі вядомыя нарвэскія палітыкі, прадстаўнікі лібэральнай і сацыялістычнай партыі Нарвэгіі, беларускія мастакі і дысідэнты Алесь Шатернік, Алесь Пушкін, Алена Тылькіна і Павел Марозаў. | |
|
| У Беларускім Музэі што месьціца ў Брукліне, пры Царкве СьВ. Кірылы Тураўскага, па адрасу Атлантік авеню 401 Праводзіцца Мастацкая выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" Раней гэтая выстава экспанавалася ў Эстонскім парламенце ў Талліне, Фондзе Маршала ў Вашынгтоне, а з 1 красавіка працяг выставы адбудзецца у Фондзе Амерыканскіх даследаванняў у Вашынгтоне. Ў выставе прымаюць ўдзел вядомыя Мастакі з Беларусі Алесь Марачкін ,Алесь Шатэрнік,Рыгор Батальёнак, Мікола Купава, а так сама моладзь Янка Рамановіч,ды Юры Платонаў, ў выставе удзельнічаюць і мастакі новай хвалі Беларускай дыяспары Алена Тылькіна і Юлія Шатэрнік. | |
|
 | Раніцай 25 сакавіка 2009, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага.
Ініцыятыва па стварэнню дошкі належала актывістам беларускай сеткі Кангрэса новай беларускай Дыяспары Еўропы і ЗША. Ахвяраванні на дошку збіралі пераважна маладыя людзі з дыяспары і з Беларусі. Таксама справу актыўна падтрымалі беларускія супольнасці Вялікабрытаніі, Эстоніі, ЗША і іншых краін. Дошку стварыў вядомы беларускі скульптар Алесь Шатэрнік. На адкрыццё былі запрошаныя прадстаўнікі беларускай дыяспары, эстонскія грамадзянскія актывісты, палітыкі. З вітальным словам звярнуліся сябры Рады БНР Юры Юркевіч і Павел Марозаў.
| |
|
 | Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам. Былі прадстаўлены творы Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнака, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Eлены Тылькінай і Юліі Шатэрнік. Асноўная ідэя выставы "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта данесці праз моц мастацтва ідэю барацьбы за ідэалы Свабоды і Дэмакратыі , супраць дыктатуры, што мае быць ў сенняшнем сьвеце, ў таталітарных краінах. | |
|
 | 12-га лютага ў штаб-кватэры German Marshall Fund of the United States адкрылася выстава беларускіх мастакоў «Мастацтва супраць дыктатуры», а таксама адбылася дыскусія на тэму сытуацыі ў Беларусі з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Вашынгтоне, дзяржаўных структур і няўрадавых арганізацый ЗША. Падчас дыскусій удзельнікі абмяняліся меркаваньнямі адносна сытуацыі ў Беларусі. Абмяркоўваліся апошнія зьмены, так званая «лібэралізацыя», палітыка Эўразьвяза ў дачыненьні Беларусі, а таксама тое, якой павінна быць беларуская палітыка ЗША пры новай адміністрацыі ў Белым доме.Дыскусію мадэраваў Павол Дэмеш, кіраўнік беларускай праграмы German Marshall Fund, у ёй прынялі ўдзел беларускія мастакі Алесь Шатэрнік і Алесь Марачкін, каардынатар супольнасьці «Трэці Шлях» Павел Марозаў, праваабаронцы Ірына Красоўская і Тацьцяна Процька, япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў. | |
|
 | 18 студзеня ў 12.30 Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ". Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а зараз яшчэ піша і вершы. Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды . Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой. Вялікае эмацыйнае ўздзеяньне на ўсіх прысутных аказала «Рэчка Цна» (палатно, алей 2006г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае адчуваньне хараства ў беларускай прыродзе - сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазьняк , які зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасьці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaньне, што карціна трох-мерная. Уменьне пісаць колерам і сьвятлом паказана ў многіх працах мастака. |
|
|
 | 11 чэрвеня ў Эстонскім Парлямэнце адчынілася выстава беларускіх мастакоў ‘Мастацтва супраць дыктатуры'. Аўтары выставы – гэта не толькі такія знакамітыя беларускія мастакі як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якіх перасьледуюць беларускія ўлады за іхныя перакананьні. Іхныя працы знаходзяцца ў Трэцякоўцы і ў Белым Доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае існуючы беларускі рэжым. Яны хацелі бы не толькі свабоды творчасьці, але і свабоды жыцьця ў гэтай краіне. | |
|
 | З 4 сакавіка ў мастацкай галерэі, "Ракурс", што месьціцца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі,праходзіць міжнародная мастацкая выстава"Кветкавы Рай ІІ",якая экспануе творы мастакоў, на працягу дзьвух месяцаў. Ў выставе прымаюць удзел сталыя майстры жывапісу, такія, як Ўладзімер Тоўсьцік, Мікола Кірэеў, Анатоль Бараноўскі...
| |
|
 | Юлія Шатэрнік узяла ўдзел у выставе Артэкспо ў Ню-Ёрку (Art Expo Show 2008) 1-4 сакавіка. Артэкспо Ню-Ёрк – найвялікшая ў сьвеце выстава выяўленчага і народнага мастацтва ў сьвеце – прадстаўляе бязмежные магчымасьці для дэманстрацыі сваіх працаў галерэям, выдаўцам, гандлярам мастацкімі творамі, мастакам, што прапануюць свае карціны, скульптуры, фотаздымкі, гравюры, працы на паперы, шкле, дэкаратыўнае мастацтва, лічбавае мастацтва ды іншае.
| |
|
 | Выйшла новая кніга кароткіх расказаў "Make Beans My Lovely" Боба Дэ Люші з працай Юлі Шатэрнік "Бруклінскі мост у начы " на вокладке. У кнізе надрукаваны 10 новых аповедаў аўтара.
| |
|
| | << У пачатак < Папярэдняя 1 2 Наступная > У канец >>
| Усяго 1 - 12 з 24 |
|