Deprecated: Function split() is deprecated in /home/shaternik/domains/shaternikart.org/public_html/index2.php on line 136
Shaternikart.org - The Art of Julia and Ales Shaternik - У Нью-Ёрку адчынілася пэрсанальная выстава Алеся Шатэрніка "Сонцакрыж"
У Нью-Ёрку адчынілася пэрсанальная выстава Алеся Шатэрніка "Сонцакрыж"
 
18 студзеня ў 12.30  Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка  Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ". Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а  зараз яшчэ піша і вершы.
Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды .  Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой.
Вялікае эмацыйнае ўздзеяньне на ўсіх прысутных аказала «Рэчка Цна» (палатно, алей 2006г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае адчуваньне хараства ў беларускай прыродзе - сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазьняк , які  зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасьці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaньне, што карціна трох-мерная. Уменьне пісаць колерам і сьвятлом паказана ў многіх працах мастака.

Прыгожа і тонка выкарыстана сьвятло ў карціне «Лынтупка» (палатно, алей 1998), ад яе вее сьвежaсьцю і чысьцінёй.

Зянон Пазьняк  выказаў падзяку Алесю Шатэрніку за тое, што ён прыўнёс частку Беларусі ў  будынак Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Ён спыніў увагу на другой галіне творчасьці мастака - скульптуры.  На выставе прадстаўлены новы твор Алеся Шатэрніка, «Тадэвуш Касьцюшкa" (каралавы камень, таніроўка 2009 г.) Вобраз знакамітага героя беларускай гісторыі , зроблены скульптарам пад час наведвання  Кій Вэсту ў Флорыдзе, гэта сваеасаблівы экспромт у скульптуры і новым  для пластыцы , матэрыяле...

Алесь Шатэрнік расказаў  аб сваёй творчасьці . Мастак прадставіў  выдадзеную прад самай паездкай у Амерыку, сваёй кнігі-альбому «Сонцакрыж» . Прысутныя мелі магчымасьць праслухаць паэму- «Сонцакрыж» у выкананьні самаго аўтара.

Вялікае мастацтва дае задавальненьне. Гэтая выстава пераканала кожнага з прысутных, хто спраўды любіць і памятае сваю Беларусь, што таго няўлоўнага духу, цеплага, непазнанага, таямнічага, які мы адчувалі на сваёй Радзіме не знойдзеш у чужых замежных краявідах.

Natallia Rabava