Deprecated: Function split() is deprecated in /home/shaternik/domains/shaternikart.org/public_html/index2.php on line 136
Shaternikart.org - The Art of Julia and Ales Shaternik - Алесь Шатэрнік адчыніў выставу ‘Мастацтва супраць дыктатуры' у Эстонскім Парлямэнце
Алесь Шатэрнік адчыніў выставу ‘Мастацтва супраць дыктатуры' у Эстонскім Парлямэнце
  11 чэрвеня ў Эстонскім Парлямэнце адчынілася выстава беларускіх мастакоў ‘Мастацтва супраць дыктатуры'. Аўтары выставы – гэта не толькі такія знакамітыя беларускія мастакі як Алесь Марачкін і Алесь Шатэрнік, якіх перасьледуюць беларускія ўлады за іхныя перакананьні. Іхныя працы знаходзяцца ў Трэцякоўцы і ў Белым Доме. Гэта і маладыя мастакі, якія таксама думаюць інакш, чым навязвае існуючы беларускі рэжым. Яны хацелі бы не толькі свабоды творчасьці, але і свабоды жыцьця ў гэтай краіне. 

У выставе бяруць удзел працы беларускіх мастакоў Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча і Юліі Шатэрнік. Усе яны з'яўляюцца ўдзельнікамі творчай групы "Пагоня", вядомай сваёй адданасьцю ідэям дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня Беларусі, за што яе вельмі ня любяць беларускія ўлады.
 
Выстава задумана для прэзентацыі альтэрнатыўнай Беларусі, краіны з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі і эўрапейскай культурай, з творчай элітой, якая ня хоча пагадзіцца з ладам рэчаў, які зараз існуе, той Беларусі, якая заўсёды была часткай эўрапейскай культурнай прасторы.
 
Выставу адчыніла віцэ-сьпікер Эстонскага парлямэнту спадарыня Крысьціна Оюланд. Яна выказала удзячнасць і падтрымку беларускім дзеячам мастацтва за тое, што яны робяць для захаваньня нацыянальнай культуры Беларусі. У адкрыцьці ўзялі ўдзел вядомы дзеяч культуры Алесь Шатэрнік і палітык Зянон Пазьняк. На адкрыцьцё прыйшлі эстонскія парлямэнтарыі, грамадскія дзеячы і журналісты.
 
Выстава арганізаваная эстонскай грамадскай арганізацыяй "Valgevene uus tee" у партнёрстве са згуртаваньнем «Трецьці Шлях» і Беларускім Музеям у Ню-Ёрку пры падтрымцы Эстонскага парламенту і фонду «Адкрытая Эстония».