ales.jpg
languages
Юля Шатэрнік
Навіны
Біяграфія
Выставы
Мастацкія клясы для дзяцей
Кантакт з мастаком
Галерэя
Кветкі
Жанчыны
Абстракцыя
 
Алесь Шатэрнік
Біяграфія
Кантакт з мастаком
Выставы
Праэкты
Галерэя
Жывапіс
Беларускія краявіды
Амерыканскія краявіды
Італія
Архітэктура
Нью-Йорк
Скульптура
Скульптура

Алесь Шатэрнік стварыў мемарыяльную дошку для Таліна | Версія для друку |
  Раніцай 25 сакавіка 2009, у дзень абвяшчэння незалежнасці БНР, у старым горадзе Таліна прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку па вуліцы Вене 19 дзе з 1920 па 1925 год знаходзілася Ваенна-Дыпламатычная місія БНР у Эстоніі пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Алега Карчак-Крыніца-Васількоўскага.

Ініцыятыва па стварэнню дошкі належала актывістам беларускай сеткі Кангрэса новай беларускай Дыяспары Еўропы і ЗША. Ахвяраванні на дошку збіралі пераважна маладыя людзі з дыяспары і з Беларусі. Таксама справу актыўна падтрымалі беларускія супольнасці Вялікабрытаніі, Эстоніі, ЗША і іншых краін. Дошку стварыў вядомы беларускі скульптар Алесь Шатэрнік.
На адкрыццё былі запрошаныя прадстаўнікі беларускай дыяспары, эстонскія грамадзянскія актывісты, палітыкі.
З вітальным словам звярнуліся сябры Рады БНР Юры Юркевіч і Павел Марозаў.

"Карчак-Крыніца-Васількоўскі як раз той прыклад, які руйнуе ідыялагему савецкага часу аб тым, што беларусы гэта сяляне, людзі без адукацыі, наогул без нічога. Гэта быў генерал пры двары апошняга расійскага імператара, самы малады генерал царскага войска. Падчас службы ў якасці амбасадара БНР у Эстоніі меў добрыя адносіны з маршалам Фінляндыі Манэргеймам і галоўнакамандуючым эстонскага войска Лайданерам. Таксама ён быў багатым чалавекам, але пры гэтым мецэнатам і філантропам, пры яго падтрымцы ў Таліне было пабудавана дзве царквы. У Таліне ён пражыў да 1940 гада, пакуль савецкая ўлада, акупаваўшы Эстонію, яго не расстраляла. Для нас з'яўляецца вялікім гонарам, што ў беларусаў быў такі амбасадар БНР у Эстоніі", -- адзначыў Павел Марозаў, дырэктар арганізацыі Valgevene Uus Tee (Новы Шлях для Беларусі), сябра Рады БНР

Намеснік старшыні Задзіночання беларусаў Вялікай Брытаніі, чалец Рады БНР Мікола Пачкаеў, які прыбыў на адкрыццё памятнай дошкі з Лондану, зачытаў віншаванне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды адкрыцця памятнай дошкі ў Таліне і Дня незалежнасці БНР. Яму ж было прадстаўлена права адкрыць памятную дошку.

"Сёння была ўшанаваная яшчэ адна старонка гісторыі беларуска-эстонскіх адносін. З моманту свайго нараджэння Эстонская Рэспубліка і БНР заўсёды дапамагалі і падтрымлівалі адзін аднаго. За незалежнасць Эстоніі са зброяй ваяваў Асобны атрад БНР пад камандаваннем генерала Станіслава Булак-Балаховіча, а Эстонія адной з першых прызнала незалежнасць БНР", -- адзначыў Ігар Случак, прадстаўнік беларуска-эстонскай арганізацыі Valgevene Uus Tee (Новы Шлях для Беларусі).

Пасля гэтаага у эстонскім парламенце адбыўся прымем у віцэ-спікера Крысціны Оюланд па выпадку Дня незалежнасці БНР, на якім спадарыня Оюланд павіншавала беларусаў з гэтай знамянальнай датай.
Пасля прыёму ў віцэ-спікера ў адной з заляў парламента адбыўся круглы стол паміж дэпутатамі эстонскага парламента і беларусамі на тэму беларуска-эстонскіх адносін прысвечаны ўгодкам незалежнасці БНР.

Ініцыятарам і арганізатарам урачыстых мерапрыемстваў былі беларуска-эстонская арганізацыя Valgevene Uus Tee (Новы Шлях для Беларусі). Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Рады БНР. Стварэнне дошкі падтрымалі наступныя арганізаціі і ініцыятывы: супольнасць “Трэці Шлях”, Задзіночанне беларусаў Вялікай Брытаніі, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі, а таксама Беларускія ініцыятывы Эстоніі.

 
www.3dway.org www.belmov.org