ales.jpg
languages
Юля Шатэрнік
Навіны
Біяграфія
Выставы
Мастацкія клясы для дзяцей
Кантакт з мастаком
Галерэя
Кветкі
Жанчыны
Абстракцыя
 
Алесь Шатэрнік
Біяграфія
Кантакт з мастаком
Выставы
Праэкты
Галерэя
Жывапіс
Беларускія краявіды
Амерыканскія краявіды
Італія
Архітэктура
Нью-Йорк
Скульптура
Скульптура

Беларускае “Мастацтва супраць дыктатуры” ў Вашынгтоне | Версія для друку |
 

Выстава "Мастацтва супраць дыктатуры" працягвае свае вандраванне па ЗША. Нагадаем, што аднаіменныя выставы ўжо адбыліся ў Эстонскім парламенце (Таліне, Эстонія), у Фондзе Маршала (Вашынгтон) і ў Беларускім Музэі (Нью Йорк, ЗША). На гэты раз свае памяшканне для выставы ветліва прапанаваў Фонд амерыканскіх даследванняў (Fund for American Studies) у Вашынгтоне. Наведвальнікамі мерапрыемства былі  студэнты розных краін, якія навучаюцца ў Амерыцы і супрацоўнічаюць з вышэй названым фондам.

Былі прадстаўлены творы Алеся Шатэрніка, Алеся Марачкіна, Міколы Купавы, Рыгора Батальёнака, Генадзя Драздова , Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Eлены Тылькінай і Юліі Шатэрнік. Асноўная ідэя выставы "Мастацтва супраць дыктатуры" - гэта данесці праз моц мастацтва ідэю барацьбы за ідэалы Свабоды і Дэмакратыі , супраць дыктатуры, што мае быць ў сенняшнем сьвеце, ў таталітарных краінах.

Адчыніў сустрэчу Мэццю Квасіборскі, каардынатар пражскіх праграм у Фондзе амерыканскіх навучанняў, які распавёў пра палітычнае становішча у Беларусі, пра цяжкасці, з якімі сустракаюцца беларускія мастакі-дэмакраты ў сябе на Радзіме. Ен паведаміў прысутным пра тыя праграмы і мерапрыемствы ,што ладзяцца гэтым Фондам.

Далей слова было перададзена непасрэдна беларусам: прадстаўнікам Беларускага Музея ў НьюЙорку.  Вядомаму мастацтвазнаўцу і дэсідэнце савецкіх часоў Аляксандру Глезеру, мастаку Алесю Шатэрніку, які прааналізаваў прысутным, якое мае значэнне мастацтва, ў барацьбе за дэмакратыю. Ен распавеў пра найбольш знакавыя творы ў экспазыцыі, такія як ,,Каін і Авель,, Алеся Марачкіна, ,,Сьцяна,, і іншыя.Нагадаў аб нашым земляку Тадэвушу Касьцюшку,  Нацыянальнаму Герою Амерыкі, якому ўсталяваны помнік , тута-ка ў Вашынгтоне  .Ў аснове мастацтва павінна быць , перш за ўсе  прысутнасьць маральнасьці, зазначыў Алесь Шатэрнік ,  біяграфія Касьцюшкі сьведчанне таму, які акрамя ваяра быў і някепскім мастаком.

Аб  вольным мастацтве, гаварыў і яшчэ адзін ганаровы госць выставы Аляксандр Глезер, арганізатар вядомых "бульдозэрных выстаў" у Маскве. Ен распавёў пра свае складанае і цікавае жыцце ў Расеі, пад час існавання СССР. Аляксандр Глезер, пад час Савецкага Саюза спрабаваў зарганізаваць выставы неафіцыйнага мастацтва, але ж КГБ зачыняла выставы прыкладна 15 хвілін пасля іх адкрыцця. Не разгубіўшыся, Глезер набыў уласную кааператыўную кватэру і наладжваў выставы ў ей. Пасля разгону "бульдозернай выставы" у 1974 годзе Глезеру прыйшлося іміграваць ў Францыю, але ж яму пашанцавала перавесці амаль што ўсе працы, набытыя ў мастакоў. У Манжэроне, непадалек ад Парыжа Глэзер адчыніў музэй Сучаснага рускага мастацва ў выгнанні. Зараз музэй знаходзіцца на тэрыторыі ЗША.

Апошняе слова было прадастаўлена маладой і таленавітай мастачцы Юліі Шатэрнік. З сціпласцю і ветлівасцю, прысутнай беларусам, Юля падзякавала ўсім, хто зацікавіўся выставай і дапамог яе зрабіць.

Арганізатарамі выставы выступілі Фонд амерыканскіх даследванняў, «Беларускі музей у Нью-Ёрку» і супольнасьць «Трэці Шлях». Выстава стала магчымай пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці  (USAID), German Marshall Fund of the United States, эстонскага НГА «Valgevene Uus Tee», фонду "Адкрытая Эстонія" і іншых партнэрскіх арганізацый.

 http://belmuseum.org http://3dway.org